Галоўная

Галоўная Навіны

Запрашаем выкладчыкаў, супрацоўнікаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў універсітэта наведаць XX Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш

yarmarkaЮбілейная XX Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адбудзецца 6-10 лютага 2013 года ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭКСПА" (г. Мінск, вул. Я. Купалы, 27).

Ганаровы госць юбілейнай выставы-кірмашу - Расійская Федэрацыя.

У межах дадзенага мерапрыемства будуць прадстаўлены лепшыя кнігі больш чым 20 краін свету і шырокая праграма дзелавых і культурных мерапрыемстваў, што стане фінальным акордам Году кнігі ў Беларусі. 

Віншуем з атрыманнем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

4

Віншуем Калядка Жанну Уладзіміраўну, аспірантку кафедры тэарэтычнай фізікі, з прызначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

Выказваем падзяку Шапялевічу Васілю Васільевічу, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, навуковаму кіраўніку аспіранткі, за эфектыўную працу па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі! 

 

Трэнінг "Твая бяспека - у тваіх руках!"

trening

 Паважаныя студэнты!

Запрашаем Вас прыняць удзел у трэнінгу "Твая бяспека - у тваіх руках!", які адбудзецца 13 лютага 2013 года ў 16.00 на базе сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы (інтэрнат № 1, 3-ці паверх).

Галоўная ідэя трэнінгу - пазнаёміць удзельнікаў з паняццем "гандаль людзьмі", метадамі вярбоўкі, правіламі бяспечнага выезду за мяжу, выпрацоўваць уменне распазнаваць патэнцыйна небяспечную сітуацыю і правяраць інфармацыю пры выездзе за мяжу.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у цэнтры СППС (інтэрнат № 1, 3-ці паверх).

ЧАЛАВЕК. ГРАМАДЗЯНІН. ПІСЬМЕННІК

shamyakin

30 студзеня 2013 года І. П.Шамякіну, народнаму пісьменніку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўных і Літаратурных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганароваму акадэміку НАН Беларусі, класіку нацыянальнай літаратуры, чыё імя з гонарам носіць УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна”, споўнілася б 92 гады.

Падрабязней...

ВУЧОНЫЯ БЕЛАРУСІ

23

База дадзеных "Вучоныя Беларусі" з'яўляецца нацыянальным праектам у межах сусветнай сістэмы інфармацыі аб навуковых работніках.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя