ВУЧОНЫЯ БЕЛАРУСІ

ВУЧОНЫЯ БЕЛАРУСІ


23 

У Базе дадзеных "Вучоныя Беларусі" прадстаўлена інфармацыя аб асобах, якія маюць вучоныя ступені, навуковых работніках і выкладчыках ВНУ - аўтарах навуковых публікацый, навуковых дынастыях, а таксама аб ВНУ і іх структурных падраздзяленнях (факультэтах, кафедрах), у якіх працуюць навукоўцы.

Рэалізацыя праекта дасць магчымасць павысіць рэйтынг універсітэта і навукоўцаў за кошт цытавання ў сусветных інфармацыйных рэсурсах.

Наяўнасць у бібліятэцы ўніверсітэта сеткавых электронных інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць навуковыя дасягненні, падобных БД «Вучоныя Беларусі», «Персанальны паказальнік прац прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта» дазволіць задавальняць інфармацыйныя запыты карыстальнікаў больш аператыўна і якасна.

Для таго, каб інфармацыя аб Вас з'явілася ў базе дадзеных "Вучоныя Беларусі", неабходна запоўніць анкету.  Скачаць

Анкеты просім прыносіць у электроннай форме ў залу інфармацыйных рэсурсаў (вучэбны корпус № 1, аўд. 311) Логінавай Вользе Валер'еўне, метадысту бібліятэкі ці дасылаць на электронны адрас:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .

Адрас Базы дадзеных "Вучоныя Беларусі» на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі » http://unicat.nlb.by/scient/auth_e.html

 

Дадатковая інфармацыя