"100 ідэй для Беларусі"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.03.2013 10:41
Быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы – гэта значыць мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, шчыра і добрасумленна выконваць свае абавязкі. Быць працавітым для падтрымання годнага ўзроўню ўласнага жыцця і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў тваёй дапамозе і абароне, адчуваць сваю адказнасць і дачыненне да мінулага, сучаснасці і будучыні сваёй краіны.
У мэтах патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення, масавага ўключэння ў пошукава-даследчую дзейнасць, накіраваную на атрыманне і сістэматызацыю ведаў аб гісторыка-культурных і прыродных славутасцях Беларусі, стварэння іміджу рэгіёна як прывабнага турыстычна-краязнаўчага аб'екта, развіцця экскурсійнага турызму 1 верасня ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна стартавала Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я – грамадзянін Беларусі".
Штогод 15 лютага згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 адзначаецца як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэтым годзе – 24 гадавіна з дня вываду Савецкіх войскаў з Афганістана.
Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" запрашае студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прыняць удзел у конкурсе "Што я ведаю аб удзеле маіх землякоў у афганскай вайне?"
Лепшыя 10 работ патрапяць на старонкі трылогіі "Выпрабаванне мужнасцю". Выданне двух частак кнігі запланавана да 25-й гадавіны з дня вываду савецкіх войcк з Афганістана, якая будзе адзначацца ў 2014 годзе.
Работы можна накіроўваць на электронны адрас прэс-сакратара арганізацыі Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .
У мэтах выхавання нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, стымулявання творчай актыўнасці, фарміравання эстэтычнага светапогляду ў маладзёжным асяроддзі Мазыршчыны ПА ГА “БРСМ”УА МДПУ імя І.П. Шамякіна рэалізоўвае моладзевы Інтэрнэт-праект “Мая любімая Гомельшчына”, прысвечаны 75-годдзю з дня ўтварэння Гомельскай вобласці.