Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я – грамадзянін Беларусі"

Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я – грамадзянін Беларусі"

embl gramadzyanin

Быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы – гэта значыць мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, шчыра і добрасумленна выконваць свае абавязкі. Быць працавітым для падтрымання годнага ўзроўню ўласнага жыцця і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў тваёй дапамозе і абароне, адчуваць сваю адказнасць і дачыненне да мінулага, сучаснасці і будучыні сваёй краіны.

 

У мэтах патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення, масавага ўключэння ў пошукава-даследчую дзейнасць, накіраваную на атрыманне і сістэматызацыю ведаў аб гісторыка-культурных і прыродных славутасцях Беларусі, стварэння іміджу рэгіёна як прывабнага турыстычна-краязнаўчага аб'екта, развіцця экскурсійнага турызму 1 верасня ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна стартавала Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я – грамадзянін Беларусі".

 

Асноўныя задачы Акцыі:

  • фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных якасцяў і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
  • рэалізацыя маладзёжных ініцыятываў як сродку грамадзянска-патрыятычнага выхавання;
  • развіццё ў навучэнцаў навыкаў праектнай дзейнасці;
  • актыўны ўдзел маладых грамадзян у вырашэнні сацыяльна-эканамічных, культурных, прававых, экалагічных і іншых праблем;
  • павышэнне ўзроўню духоўна-маральнай, інфармацыйнай, палітычнай і прававой культуры навучэнцаў;
  • папулярызацыя і прапаганда ў сродках масавай інфармацыі назапашанага вопыту работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні;
  • актыўнае ўключэнне навучэнцаў у работу па даследаванню, адраджэнню, папулярызацыі, захаванню і добраўпарадкаванню гісторыка-культурных, прыродна-антрапагенных, сацыяльных аб'ектаў Беларусі;
  • уключэнне навучэнцаў у сацыяльна-карысную дзейнасць (дабрачыннасць, валанцёрства і інш.);
  • рэалізацыя маладзёжных ініцыятыў.


 

План мерапрыемстваў ва УА "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” па правядзенні рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я – грамадзянін Беларусі” на 2012-2013 навучальны год.


embl gramadzyanin

Паважаныя калегі! Запрашаем Вас прыняць удзел у завочнай навукова-метадычнай канферэнцыі
«ІДЭАЛАГІЧНАЯ І ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА ВА ЎСТАНОВАХ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ: ТРАДЫЦЫІ І ІНАВАЦЫІ», якая будзе праходзіць 15-17 мая 2013 года ў межах XV Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі «Я - грамадзянін Беларусі». Падрабязней


 

embl gramadzyanin

У межах правядзення Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Я - грамадзянін Беларусі" на факультэце фізічнай культуры адбыўся куратарскі час "Жыві, мая краіна" (куратар Гуд С.А.). Падрабязней

 

Дадатковая інфармацыя