Мероприятия

"100 ідэй для Беларусі"

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" рэалізуе Рэспубліканскі маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі" на лепшую інавацыйную ідэю ў розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавую для практычнай рэалізацыі.

Падрабязней...

Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я – грамадзянін Беларусі"

embl gramadzyanin

 

Быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы – гэта значыць мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, шчыра і добрасумленна выконваць свае абавязкі. Быць працавітым для падтрымання годнага ўзроўню ўласнага жыцця і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў тваёй дапамозе і абароне, адчуваць сваю адказнасць і дачыненне да мінулага, сучаснасці і будучыні сваёй краіны.

У мэтах патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення, масавага ўключэння ў пошукава-даследчую дзейнасць, накіраваную на атрыманне і сістэматызацыю ведаў аб гісторыка-культурных і прыродных славутасцях Беларусі, стварэння іміджу рэгіёна як прывабнага турыстычна-краязнаўчага аб'екта, развіцця экскурсійнага турызму 1 верасня ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна стартавала Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я – грамадзянін Беларусі".

Падрабязней...

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Штогод 15 лютага згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 адзначаецца як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэтым годзе – 24 гадавіна з дня вываду Савецкіх войскаў з Афганістана.

Падрабязней...

Памяць жывая!

bsvva

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" запрашае студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прыняць удзел у конкурсе "Што я ведаю аб удзеле маіх землякоў у афганскай вайне?"

Лепшыя 10 работ патрапяць на старонкі трылогіі "Выпрабаванне мужнасцю". Выданне двух частак кнігі запланавана да 25-й гадавіны з дня вываду савецкіх войcк з Афганістана, якая будзе адзначацца ў 2014 годзе.

Работы можна накіроўваць на электронны адрас прэс-сакратара арганізацыі Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .

 

 

Маладзёжны Інтэрнэт-праект “Мая любімая Гомельшчына”, прысвечаны 75-годдзю з дня ўтварэння Гомельскай вобласці

gomelshina

У мэтах выхавання нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, стымулявання творчай актыўнасці, фарміравання эстэтычнага светапогляду ў маладзёжным асяроддзі Мазыршчыны ПА ГА “БРСМУА МДПУ імя І.П. Шамякіна рэалізоўвае моладзевы Інтэрнэт-праект “Мая любімая Гомельшчына”, прысвечаны 75-годдзю з дня ўтварэння Гомельскай вобласці.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя