Материалы без категории

Аспірантура

Загадчык аспірантуры

yudenkova

Юдзянкова Ганна Віктараўна, 
кандыдат філалагічных навук

Агульная інфармацыя

Аспірантура – адна са ступеняў паслявузаўскай адукацыі, якая мае на мэце падрыхтоўку навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата навук. У Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н.К. Крупскай яна была адкрыта ў 1992 годзе.

На сённяшні час аспірантура Установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ажыццяўляе падрыхтоўку па 6 спецыяльнасцях, якія адпавядаюць Наменклатуры спецыяльнасцей навуковых супрацоўнікаў Рэспублікі Беларусь і ахопліваюць 3 галіны навук:

13.00.00 – педагагічныя навукі

13.00.01 – агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі

13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях дашкольнай і школьнай адукацыі)

 10.00.00 – філалагічныя навукі

10.02.01 – беларуская мова

10.02.02 – руская мова

01.00.00 – фізіка-матэматычныя навукі

01.04.05 – оптыка

01.04.07 – фізіка кандэнсаванага стану

Пералік спецыяльнасцей і колькасць асоб, якія прымаюцца па кожнай спецыяльнасці ў аспірантуру з адрывам ад вытворчасці і без адрыву ад вытворчасці за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, вызначаецца штогадова Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучанне ў аспірантуры за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца на дагаворнай аснове. У той жа час УА МДПУ імя І.П. Шамякіна мае права дадаткова ажыццяўляць падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі на платнай аснове ў колькасці, якая вызначаецца рэктарам універсітэта па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кіраўніцтва навукова-даследчай дзейнасцю аспірантаў ажыццяўляюць вядучыя вучоныя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і іншых ВНУ рэспублікі.

Аспіранты ўніверсітэта ўдзельнічаюць у конкурсах навуковых і інавацыйных праектаў маладых вучоных, якія праводзяцца Міністэрствам адукацыі, БРФФД, у рабоце часовых навуковых калектываў, навукова-даследчых лабараторый.

Аспірантам, якія навучаюцца з адрывам ад вытворчасці, паводле ўстаноўленага парадку выплачваецца стыпендыя. Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат.

Сайт аспірантуры

Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел

Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел быў створаны на падставе загада рэктара Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. Н. К. Крупскай ад 30/12. 1994г. № 362- к

Права на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці пацверджана пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў, выдадзеным Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Віды друкаваных выданняў, якія выдаюцца па мэтавым прызначэнні:
навуковыя;
даведачныя;
вучэбныя выданні;
навукова-папулярныя выданні.


Кантактная інфармацыя:
вул. Студэнцкая, 28/1 (корпус №1), к.117,
247760, г. Мазыр, Гомельская вобласць
Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 80236 24-61-29
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Графік працы:
8.00-17.00
абедзенны перапынак: 12.30-13.30
выхадныя дні: субота, нядзеля

Часопіс "Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна"

Нашы факультэты i спецыяльнасцi

 ФАКУЛЬТЕТЫ УО МГПУ имени И.П.ШАМЯКИНА
 





 
 

 

 

 

 

 


poster
 
 
 
 
 
 
 
 

Эксплуатацыйна-тэхнічны аддзел

начальнік

Сузько Кацярына Юр'еўна

Асноўныя функцыі:

  • Распрацоўвае планы праекціравання, рамонту і будаўніцтва матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта.
  • Кантралюе тэхнічны стан і эксплуатацыйную прыдатнасць будынкаў і збудаванняў.
  • Ажыццяўляе арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па ўсіх відах рамонтаў:
  • арганізуе і праводзіць ва ўстаноўленым парадку падрадныя таргі;
  • забяспечвае распрацоўку і выдачу праектным арганізацыям заданняў на праектаванне, узгадненне кошту і графікаў праектных работ;
  • заключае ва ўстаноўленым парадку дагаворы з падраднымі арганізацыямі на выкананне рамонтных работ, тэхнічнае абслугоўванне інжынерных сістэм будынкаў;
  • ажыццяўляе кантроль за выкананнем рамонтных работ, мэтавым выкарыстаннем фінансавых сродкаў;
  • вядзе ўлік выкананых рамонтных работ і статыстычнай справаздачнасці ва ўстаноўленым парадку.

 Кантактная інфармацыя:

Тэл.: 375 236 3298 34;

Факс: 375 236 3243 31, 324326;

Корпус 1 (вул. Студэнцкая, 28)

аўдыторыя 401

 

 

Цэнтралiзаванае тэсцiраванне

РЭГІСТРАЦЫЯ АБІТУРЫЕНТАЎ ДЛЯ ПРАХОДЖАННЯ

ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ТЭСЦІРАВАННЯ

 

02.05.2013 – 31.05.2013 (працоўныя дні) – з 900 до 1900

25-га мая, 1-га чэрвеня (працоўныя дні) – з 900 до 1800

4-га, 11 і 18-га мая (суботнія дні) – выхадны

Пры рэгістрацыі абітурыент прад'яўляе арыгінал дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт грамадзяніна РБ, пашпарт замежнага грамадзяніна, пасведчанне бежанца, від на жыхарства ў РБ) альбо даведку, якая выдаецца ў выпадку крадзяжу або страты дакумента, якi сведчыць асобу.

Асобы, якія маюць ільготы па аплаце за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ, прад'яўляюць дакумент, які пацвярджае права на льготы.

Даведкі па тэлефоне: (0236)324317.

 

 

 

ГРАФІК ПРАВЯДЗЕННЯ

ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ТЭСЦІРАВАННЯ Ў 2013 ГОДЗЕ

 

 

ПРАДМЕТ

КОД ПРАДМЕТА

ДАТА ПРАВЯДЗЕННЯ

Беларуская мова

02

14 чэрвеня (пятніца)

Руская мова

01

15 чэрвеня (субота)

Біялогія

06

17 чэрвеня (панядзелак)

Матэматыка

04

19 чэрвеня (серада)

Грамадазнаўства

12

21 чэрвеня (пятніца)

Фізіка

03

22 чэрвеня (субота)

Гісторыя Беларусі

11

23 чэрвеня (нядзеля)

Хімія

05

24 чэрвеня (панядзелак)

Сусветная гісторыя найноўшага часу

14

25 чэрвеня (аўторак)

Англійская мова

07

27 чэрвеня (чацвер)

Немецкая мова

08

Іспанская мова

09

Французская мова

10

Геаграфія

13

28 чэрвеня (пятніца)

 

Пачатак тэсціравання 1100.

Для абітурыентаў, якія не прынялі ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні па ўважлівай прычыне ў асноўны дзень, устаноўлены рэзервовы дзень - 4 ліпеня 2013 года (серада).

Тэрміны перарэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў рэзервовы дзень: з 27 чэрвеня па 1 ліпеня 2013 года. Перарэгістрацыя ажыццяўляецца ў адной з наступных вышэйшых навучальных устаноў:

1. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт;

2. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;

3. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт;

4. Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога;

5. Беларуска-Расійскі ўніверсітэт;

6. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх вучэбных прадметах у рэзервовы дзень (4 ліпеня 2013 года, чацвер) вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 

Дадатковая інфармацыя