Аспірантура

Аспірантура

Загадчык аспірантуры

yudenkova

Юдзянкова Ганна Віктараўна, 
кандыдат філалагічных навук

Агульная інфармацыя

Аспірантура – адна са ступеняў паслявузаўскай адукацыі, якая мае на мэце падрыхтоўку навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата навук. У Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н.К. Крупскай яна была адкрыта ў 1992 годзе.

На сённяшні час аспірантура Установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ажыццяўляе падрыхтоўку па 6 спецыяльнасцях, якія адпавядаюць Наменклатуры спецыяльнасцей навуковых супрацоўнікаў Рэспублікі Беларусь і ахопліваюць 3 галіны навук:

13.00.00 – педагагічныя навукі

13.00.01 – агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі

13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях дашкольнай і школьнай адукацыі)

 10.00.00 – філалагічныя навукі

10.02.01 – беларуская мова

10.02.02 – руская мова

01.00.00 – фізіка-матэматычныя навукі

01.04.05 – оптыка

01.04.07 – фізіка кандэнсаванага стану

Пералік спецыяльнасцей і колькасць асоб, якія прымаюцца па кожнай спецыяльнасці ў аспірантуру з адрывам ад вытворчасці і без адрыву ад вытворчасці за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, вызначаецца штогадова Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучанне ў аспірантуры за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца на дагаворнай аснове. У той жа час УА МДПУ імя І.П. Шамякіна мае права дадаткова ажыццяўляць падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі на платнай аснове ў колькасці, якая вызначаецца рэктарам універсітэта па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кіраўніцтва навукова-даследчай дзейнасцю аспірантаў ажыццяўляюць вядучыя вучоныя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і іншых ВНУ рэспублікі.

Аспіранты ўніверсітэта ўдзельнічаюць у конкурсах навуковых і інавацыйных праектаў маладых вучоных, якія праводзяцца Міністэрствам адукацыі, БРФФД, у рабоце часовых навуковых калектываў, навукова-даследчых лабараторый.

Аспірантам, якія навучаюцца з адрывам ад вытворчасці, паводле ўстаноўленага парадку выплачваецца стыпендыя. Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат.

Сайт аспірантуры

Дадатковая інфармацыя