Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я – грамадзянін Беларусі"
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 15.03.2013 09:19

Быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы – гэта значыць мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, шчыра і добрасумленна выконваць свае абавязкі. Быць працавітым для падтрымання годнага ўзроўню ўласнага жыцця і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў тваёй дапамозе і абароне, адчуваць сваю адказнасць і дачыненне да мінулага, сучаснасці і будучыні сваёй краіны.
У мэтах патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення, масавага ўключэння ў пошукава-даследчую дзейнасць, накіраваную на атрыманне і сістэматызацыю ведаў аб гісторыка-культурных і прыродных славутасцях Беларусі, стварэння іміджу рэгіёна як прывабнага турыстычна-краязнаўчага аб'екта, развіцця экскурсійнага турызму 1 верасня ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна стартавала Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я – грамадзянін Беларусі".
Падрабязней...