15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

У гэты дзень адміністрацыя ўніверсітэта, старшыня прафкама студэнтаў, сакратар ПА ГА “БРСМ”, студэнты філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, які прайшоў на тэрыторыі Кургана Славы каля памятнага знака, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінулых.

На базе ідэалагічнага цэнтра УА МДПУ імя І.П. Шамякіна праведзена інфармацыйная сустрэча, падрыхтаваная ПА ГА “БРСМ” і прафкамам студэнтаў універсітэта. У ходзе мерапрыемства студэнты больш падрабязна азнаёміліся з трагічнымі падзеямі мінулых гадоў, даведаліся імёны землякоў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане, паглядзелі дакументальны фільм “Афган. Наша памяць і боль”.

15-07
15-08
15-09 15-10  
 

Дадатковая інфармацыя