Віншуем Века Вольгу з прысуджэннем прэміі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта!

Віншуем Века Вольгу з прысуджэннем прэміі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта!

Века Вольга Уладзіміраўна з'яўляецца студэнткай УА МДПУ імя І.П. Шамякіна з 2008 года. Праяўляе асаблівую цікавасць да прадметаў фізіка-матэматычнага цыклу. У 2012 г. паспяхова выступіла ў Другой рэгіянальнай алімпіядзе сярод студэнтаў ВНУ Гомельскай вобласці па фізіцы і ўзнагароджана дыпломам II ступені. Акрамя таго, у 2012 г. заняла I месца ва Усерасійскай алімпіядзе з міжнародным удзелам па вышэйшай матэматыцы сярод студэнтаў педагагічных ВНУ.

На працягу вучобы Века Вольга актыўна займаецца навукова-даследчай дзейнасцю пад кіраўніцтвам кандыдата фізіка-матэматычных навук А.М. Аўсіюк. З'яўляецца выканаўцам праекта на выкананне НДР “Ужыванне метадаў рымановый і фінслеравай геаметрыі да вывучэння 2-мерных макра-і мікрасістэм” па дагавору Ф11М-152 ад 15.04.2011, заключанага з БРФФД. Актыўна ўдзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. Мае 25 навуковых публікацый.

Падрыхтаваная на Рэспубліканскі конкурс навуковых студэнцкіх работ ВНУ РБ 2011 навуковая работа “Некаторыя задачы квантавай механікі ў прасторах з неяўклідавай геаметрыяй” адзначана 2 катэгорыяй.

 

Дадатковая інфармацыя