Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў
68-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.05.2013 17:54
Паклонімся вялікім тым гадам...
Дзень Перамогі - гэта асаблівае свята, свята са слязамі на вачах. З васемнаццаці з паловай тысяч жыхароў даваеннага Мазыра ў вызваленым горадзе засталося толькі 4700, разбураныя прадпрыемствы і камунікацыі.
9 мая 2013 г. Мазыр адзначаў 68-гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На Кургане Славы адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны святкаванню Вялікай Перамогі. Мазыране і госці горада ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў, усклалі кветкі і вянкі жа брацкіх магіл.