Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў
Твар без усмешкі – памылка!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.04.2013 22:24
Пад такім дэвізам 1 красавіка 2013 года ва ўніверсітэце прайшоў святочны вечар “І смех, і слёзы ...”, прысвечаны Дню смеху.
Вучоныя сцвярджаюць, што калі вы зробіце гэта ўсяго 15 хвілін у дзень, жыццё ваша працягнецца. Праверыць гэта сцвярджэнне вырашылі студэнты інжынерна-педагагічнага факультэта, тым больш што і выпадак надарыўся – 1 красавіка, Дзень смеху!
1 красавіка многія людзі адзначаюць Дзень смеху. Гэты дзень не ўнесены ні ў якія календары знамянальных і святочных дат, але яго цалкам можна аднесці да міжнароднага свята, паколькі звычай весяліцца, жартаваць і разыгрываць адзін аднаго існуе ў многіх краінах свету.
Па адной з версій свята зарадзілася ў Старажытным Рыме, дзе ў сярэдзіне лютага адзначалася свята Недарэчных. Іншыя сцвярджаюць, што гэта свята зарадзілася яшчэ ў Старажытнай Індыі, дзе 31 сакавіка адзначалі свята жартаў.
Студэнты інжынерна-педагагічнага факультэта прадставілі гледачам вясёлую канцэртную праграму, музычную падтрымку забяспечылі студэнты філалагічнага факультэта. Падышлі яны да справы адказна і падрыхтавалі да гэтага свята разнастайныя жарты і конкурсы.
У пачатку праграмы карэспандэнты факультэцкіх навін распавялі шматлікім слухачам, як адзначаюць гэтае свята ў розных краінах Еўропы, і "пацвердзілі" свае гісторыі вялікай колькасцю дзіўных фактаў. У праграме свята прагучалі жарты, пацешныя аб'явы, вясёлыя конкурсы, песні.
Заключным этапам свята стала выступленне зборнай каманды КВЗ інжынерна-педагагічнага факультэта.
На свяце прысутнічалі студэнты і выкладчыкі факультэтаў тэхналогіі, інжынерна-педагагічнага, дашкольнай і пачатковай адукацыі, фізічнай культуры і фізіка-матэматычнага.
Удзельнікі свята і гледачы атрымалі масу пазітыўных эмоцый, палепшылі настрой і засталіся задаволенымі праведзеным мерапрыемствам.
Твар без усмешкі – памылка!