Выкладчыкі кафедры біялогіі прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Выкладчыкі кафедры біялогіі прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

 

У перыяд з 14 па 16 сакавіка 2013 Назарчук В.А., Гайдучэнка А.С., Крышчук І.А. – асістэнты кафедры біялогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Заалагічныя чытанні-2013”, якая праходзіла на базе факультэта біялогіі і экалогіі УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

 

 

 



Асістэнт Назарчук В.А. выступае з дакладам на тэму: “Оамарфалагічныя параметры белакрылай крачкі (Chlidonias leucopterus), якая гняздуецца на паўднёва-ўсходняй тэрыторыі Беларусі”.

Выступленне асістэнта Гайдучэнка А.С. з дакладам на тэму: “Відавая структура дробных млекакормячых у далінных лясных экасістэмах рэкрэацыйна-ўрбанізаванага прыгарада (на прыкладзе г. Гомеля)”.


Асістэнт Крышчук І.А. выступае з дакладам на тэму: “Храмасомныя расы звычайнай буразубкі (Sorex araneus) паўднёвага ўсходу Беларускага Палесся”.



На канферэнцыі быў таксама прадстаўлены стэндавы даклад на тэму: “Шчыльнасць гадзюкі і вужа звычайных у розных тыпах біятопаў на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна (Рэспубліка Беларусь)”, падрыхтаваны студэнтам 2-га курса біялагічнага факультэта Ляснічым Д.Ю.

Работы асістэнтаў Назарчук В.А., Гайдучэнка А.С., Крышчук І.А. і студэнта Ляснічага Д.Ю. уключаны ў зборнік навуковых прац.

Дадатковая інфармацыя