Даруйце жанчынам кветкі!

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Даруйце жанчынам кветкі!

6 сакавіка 2013 г на біялагічным факультэце адбылася канцэртная праграма “Даруйце жанчынам кветкі!”, прысвечаная Дню 8 Сакавіка.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 1–3 курсаў факультэта.

У віншаваннях гучалі вершы і песні, а таксама былі прадстаўлены розныя жартоўныя пастаноўкі, прысвечаныя жанчыне. Самыя юныя ўдзельнікі праграмы (выхаванцы малодшай групы гуртка “Усходнія танцы”, кіраўнік Лук'яновіч Кацярына) падарылі ўсім прысутным віншавальны танец.

У завяршэнні праграмы дэкан факультэта павіншавала ўсіх прадстаўніц прыгожага полу з надыходзячым святам 8 Сакавіка.

Дадатковая інфармацыя