Рызеўскі Віктар Казіміравіч

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Рызеўскі Віктар Казіміравіч

01-22

З 17 па 24 студзеня 2013 г. на біялагічным факультэце УА МДПУ імя І.П. Шамякіна чытае лекцыі і прымае залікі па дысцыпліне Асновы іхтыялогіі ў студэнтаў 6-га курса (завочнай формы навучання) загадчык лабараторыі іхтыялогіі ДНВА НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах кандыдат біялагічных навук Рызеўскі Віктар Казіміравіч

В.К. Рызеўскі скончыў біялагічны факультэт БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук па тэме Эколага-марфалагічная характарыстыка ляшча ABRAMIS BRAMA (L.) вадаёмаў Беларусі.

Сёння Віктар Казіміравіч Рызеўскі з'яўляецца вядучым іхтыёлагам у Рэспубліцы Беларусь. Ён з'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых прац у вобласці іхтыялогіі. У 2012 годзе ім апублікаваны даведнік рыбалова-аматара “Рыбачым па правілах і ў суаўтарстве Чырвоная кніга Беларусі для дзяцей: Рыбы. Земнаводныя. Паўзуны. Млекакормячыя.

 

Дадатковая інфармацыя