Навукова-даследчы інстытут рэгіянальных праблем адукацыі, навукі і народнай культуры

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў

Навукова-даследчы інстытут рэгіянальных праблем адукацыі, навукі і народнай культуры

Дырэктар

кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Галенка Святлана Мікалаеўна

 galenko

Асноўныя задачы НДІ

 

  • развіццё навукова-інавацыйнага патэнцыялу Універсітэта, узмацненне ўзаемасувязі навукі, адукацыі і культуры;
  • каардынацыя навукова-даследчай праблематыкі на рэгіянальным узроўні, супрацоўніцтва з вядучымі навуковымі школамі;
  • стварэнне і забеспячэнне дзейнасці навукова-даследчых лабараторый для правядзення фундаментальных, практыка-арыентаваных даследаванняў па шырокім спектры рэгіянальных накірункаў развіцця навукі, адукацыі і культуры;
  • стварэнне ўмоў для заахвочвання таленавітай моладзі да навукова-даследчай дзейнасці;
  • развіццё навуковых і навукова-тэхнічных сувязей з краінамі СНД, бліжняга і далёкага замежжа. 

 

Асноўныя формы дзейнасці НДІ

  • падрыхтоўка навуковых работ, манаграфій, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па навуковай праблематыцы НДІ;
  • правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у адпаведнасці з пэўнымі навуковымі накірункамі;
  • арганізацыя і правядзенне навуковых мерапрыемстваў – нарад, семінараў, канферэнцый і іншых форм павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў-даследчыкаў у галіне тэарэтычнай педагогікі і інавацыйнай практыкі падрыхтоўкі сучаснага спецыяліста;
  • правядзенне трэнінгаў, семінараў, лекцый па экалагічнай, радыялагічнай адукацыі, фізічнаму выхаванню навучэнцаў;
  • праектаванне, адаптацыя і ўкараненне ў вучэбны працэс новых адукацыйных тэхналогій;
  • збор і ўсебаковае даследаванне этнакультурнага матэрыялу, звязанага з праявамі народнай духоўнай культуры Мазырска-Прыпяцкага Палесся з мэтай захавання самабытнай этнакультурнай традыцыі рэгіёна;
  • удзел у рэалізацыі міжнародных, нацыянальных і рэгіянальных праграм і праектаў у сферы экалагічнай і псіхолага-педагагічнай рэабілітацыі, этнакультуры Палесся.

 

Лабараторыі НДІ

Лабараторыя радыёэкалогіі (Савенка Уладзімір Сямёнавіч, навуковы кіраўнік, загадчык кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі, доктар тэхнічных навук, прафесар);

Лабараторыя прафесійнай падрыхтоўкі кадраў дашкольнага і пачатковага навучання (Галенка Святлана Мікалаеўна, навуковы кіраўнік, загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дырэктар НДІ рэгіянальных праблем адукацыі, навукі і народнай культуры);

Лабараторыя педагагічнага майстэрства (Емяльянава Марына Валер’еўна, навуковы кіраўнік, загадчык кафедры педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт);

Лабараторыя рэгіянальных эколага-геаграфічных праблем Беларускага Палесся (Лісоўскі Леанід Альбінавіч, навуковы кіраўнік, загадчык кафедры методыкі пачатковай адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт);

Лабараторыя гісторыі (Сымановіч Таццяна Мікалаеўна, навуковы кіраўнік, загадчык кафедры гісторыі і методыкі выкладання гісторыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт);

Лабараторыя фарміравання псіхалагічнай гатоўнасці да педагагічнай дзейнасці (Іванова Лілія Мікалаеўна, навуковы кіраўнік, загадчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт). 

 

Дадатковая інфармацыя