Мазырскі ўніверсітэт наведала дэлегацыя з Японіі

Мазырскі ўніверсітэт наведала дэлегацыя з Японіі

 З прывітальным словам да гасцей з Японіі звярнуўся рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар В.В. Валетаў. Валянцін Васільевіч адзначыў, што студэнты Мазырскага ўніверсітэта атрымліваюць не толькі якасную педагагічную адукацыю, але і глыбокія веды па радыяцыйнай бяспецы.

 Са словам у адказ да ўсіх прысутных звярнуўся губернатар прэфектуры Фукусіма Юхэй Сато. Гасцей з Японіі цікавіў беларускі вопыт пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама пытанні, звязаныя з магчымасцю аднаўлення і далейшага выкарыстання забруджаных зямель.

Жывую цікавасць у гасцей выклікала выстава творчых работ выкладчыкаў і студэнтаў факультэта тэхналогіі і інжынерна-педагагічнага факультэта, экспазіцыі навукова-метадычнай літаратуры “Зямля пад белымі крыламі”, “Экалогія – навука аб выжыванні”, “Чарнобыль: гісторыя, праблемы, урокі”, “Экалагічныя праблемы ў працах выкладчыкаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна”». Найбольшую ўвагу гасцей прыцягнула выстава “Фарміраванне здаровага ладу жыцця”, прысвечаная вышэйшай спартыўным дасягненням спартсменаў універсітэта. Нам было вельмі прыемна, што прадстаўнікі дэлегацыі ведаюць нашых вядомых алімпійскіх чэмпіёнаў Афін, Пекіна, Лондана.

 
 

Дадатковая інфармацыя