Сустрэча кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання

Сустрэча кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання

 

12 верасня 2012 г. ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па Мазырскай выбарчай акрузе № 42 Расохі Мікалая Фёдаравіча з выкладчыкамі, супрацоўнікамі, аспірантамі, магістрантамі і студэнтамі ВНУ.

 

У самым пачатку сустрэчы Баранаў Аляксей Самсонавіч – давераная асоба М.Ф. Расохі – азнаёміў аўдыторыю з біяграфіяй і асноўнымі заслугамі кандыдата ў дэпутаты. Ён адзначыў, што Мікалай Фёдаравіч з'яўляецца пісьменным, дасведчаным кіраўніком і на працягу 24 гадоў прадпрыемства КСУП МОФ, якое ён узначальвае, паспяхова і дынамічна развіваецца. Затым слова было прадастаўлена Мікалаю Фёдаравічу Расоху, які даступна прадставіў сваю перадвыбарчую праграму. Найбольш падрабязна ён спыніўся на такіх прыярытэтных кірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, як працаўладкаванне і занятасць, ахова здароўя і фарміраванне здаровага ладу жыцця, забеспячэнне жыллём, сацыяльная падтрымка маладых сем'яў. Завяршаючы сустрэчу, кандыдат у дэпутаты даў вычарпальныя адказы на пытанні прысутных.

 

Дадатковая інфармацыя