Новыя перспектывы супрацоўніцтва

Новыя перспектывы супрацоўніцтва

Тэмы выступленняў ахоплівалі праблемы адукацыйнага працэсу ў вышэйшых навучальных установах Беларусі і Украіны ў сучасных умовах, асаблівасці правядзення прафесійна-арыентацыйнай работы, развіццё акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў універсітэтаў, перспектывы развіцця гістарычнай і псіхолага-педагагічнай навукі, асаблівасці публікацый у навукова-метрычных базах, у тым ліку Scopus і Web of Science. Удзельнікі семінара абмяняліся інфармацыяй пра дасягненні беларускай і ўкраінскай навукі, абмеркавалі перспектывы паглыблення далейшага супрацоўніцтва паміж універсітэтамі.

У межах семінара адбылося падпісанне дагавору аб супрацоўніцтве ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” і Нацыяльнага ўніверсітэта караблебудавання імя адмірала Макарава.

фото фото
фото фото

Дадатковая інфармацыя