Здаровы лад жыцця – наша будучыня

Здаровы лад жыцця – наша будучыня

16-01      У перыяд з 08.04.2019 па 13.04.2019 ва ўніверсітэце праходзіў тыдзень здаровага ладу жыцця, прымеркаваны да Сусветнага Дня здароўя, у якім прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў.

Супрацоўнікамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, студэнцкім самакіраваннем і прафкамам універсітэта быў праведзены шэраг мерапрыемстваў: работа інтэрактыўных пляцовак “ЗЛЖ вачыма студэнтаў”, квэст-гульня “Здароўе ў нашых руках”, інфармацыйная сустрэча супрацоўнікаў універсітэта з загадчыкам аддзялення эпідэміялогіі ДУ МЗЦГіЭ Мірановіч Н.А. на тэму “Эпідэміялагічная сітуацыя па грыпе і ВРІ ў Мазырскім раёне. Імунізацыя супраць грыпу”.

Асаблівая ўвага была нададзена фарміраванню ў студэнцкай моладзі здаровага ладу жыцця праз адмаўленне ад шкодных звычак. Так, 11.04.2019 адбыўся адкрыты дыялог “Зірні на жыццё з іншага боку” студэнтаў філалагічнага факультэта з начальнікам аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Мазырскага РАУС Гушляком П.М., праведзена акцыя “Універсітэт – зона, вольная ад курэння!”.

Здароўе – гэта стан поўнага фізічнага, псіхічнага і сацыяльнага дабрабыту, а не толькі адсутнасць захворванняў альбо фізічных фактараў. Здаровы лад жыцця – вобраз жыцця асобнага чалавека, накіраваны на паляпшэнне і захаванне здароўя з дапамогай адпаведнага харчавання, фізічнай падрыхтоўкі, маральнага настрою і адмаўлення ад шкодных звычак.

 

Дадатковая інфармацыя