Дзень адчыненых дзвярэй на тэхнолага-біялагічным факультэце

Дзень адчыненых дзвярэй на тэхнолага-біялагічным факультэце

         22-1У межах “Універсітэцкай суботы” 16 сакавіка 2019 года на тэхнолага-біялагічным факультэце МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Гасцямі сустрэчы стала больш за 65 старшакласнікаў і настаўнікаў школ, ліцэяў і гімназій Гомельскай вобласці.

Для многіх абітурыентаў Дзень адчыненых дзвярэй – выдатная магчымасць убачыць універсітэт унутры і атрымаць найбольш поўную інфармацыю аб факультэце, пазнаёміцца з выкладчыцкім складам, даведацца пра спецыяльнасці, наведаць вучэбныя аўдыторыі і навуковыя лабараторыі, а таксама назіраць за вопытамі, што праводзяць выкладчыкі і студэнты.


Супрацоўнікамі факультэта для абітурыентаў і школьных настаўнікаў была арганізавана выстава творчых работ студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта, прадстаўлена прэзентацыя аб факультэце, праведзена экскурсія па вучэбных лабараторыях і кабінетах факультэта. У ролі экскурсаводаў выступілі студэнты старшых курсаў і вядучыя выкладчыкі кафедраў.

Таксама для абітурыентаў былі падрыхтаваны практыкумы па хіміі (выкладчык Малашчанка В.В.), заалогіі (старшы выкладчык Вараб’ёва М.М.), а таксама майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве “Велікодны сувенір” (выкладчык Бондар М.А.).

Напрыканцы Універсітэцкай суботы адбыўся канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі тэхнолага-біялагічнага факультэта.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя