Метадычны семінар “Аптымізацыя прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі педагагічных класаў (груп)”

Метадычны семінар “Аптымізацыя прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі педагагічных класаў (груп)”

Работа семінара была накіравана на рашэнне наступных задач:

  • – абмеркаванне шляхоў і форм супрацоўніцтва ўстаноў вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі педагагічных класаў (груп) сярэдніх школ;
  • азнаямленне прысутных з правіламі прыёму абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе;
  • выпрацоўка рэкамендацый па аптымізацыі прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі педагагічных класаў (груп) у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі

 Ключавыя пытанні семінара – якім павінен быць сучасны настаўнік?

Як навучыць тых, хто ўжо зрабіў свой прафесійна-педагагічны выбар, правільнаму разуменню настаўніцкай місіі, дапамагчы ім захаваць імкненне да педагагічнай дзейнасці і ўвасобіць гэта памкненне ў жыццё?

Якім чынам зрабіць эфектыўным супрацоўніцтва ўніверсітэта і сярэдняй школы ў працэсе арыентацыі навучэнцаў-выпускнікоў на прафесію настаўніка?

Усе гэтыя пытанні актыўна абмяркоўваліся ў працэсе наступных паведамленняў, зробленых у ходзе семінара:

  • Дапрафесійная педагагічная падрыхтоўка: узаемадзеянне школы і ўніверсітэта (дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, к. п. н., дацэнт Л.В. Ісмайлава);)
  • Псіхалагічныя аспекты выбару педагагічнай прафесіі (дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, к. п. н., дацэнт Л.В. Ісмайлава);)
  • Спецыфіка прафарыентацыйнай работы з педагагічнымі класамі (групамі): з вопыту работы школы (педагог-псіхолаг УА “Гімназія імя Я. Купалы г. Мазыра” Р.М. Міневіч);
  • УУніверсітэт і школа: формы супрацоўніцтва ў рамках прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі (загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, к. п. н., дацэнт, кіраўнік Цэнтра педагагічных тэхналогій І.У. Журлова);
  • Правілы прыёму абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе (дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, к. ф. н., дацэнт П.Р. Кошман).

Непасрэдную цікавасць удзельнікаў семінара выклікала выступленне студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Анастасіі Сцяпанавай (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі) і Максіма Зараніка (філалагічны факультэт), якія падзяліліся сваімі ўражаннямі аб навучанні ў педагагічнай групе, што дзейнічала на базе ДУА “Гімназія імя Я. Купалы” ў 2016/2017 навучальным годзе. Гэты год быў першым годам адкрыцця імі існавання падобных груп і класаў у Рэспубліцы Беларусь.

Падвядзенне вынікаў семінара адбылося ў форме круглага стала, у ходзе якога былі пазначаны канкрэтныя формы супрацоўніцтва кафедры педагогікі і псіхалогіі з установамі агульнай сярэдняй адукацыі ў плане аптымізацыі прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі педагагічных класаў (груп).

фото фото
фото фото

Дадатковая інфармацыя