З Новым 2019 годам!

З Новым 2019 годам!

 4-5         Новы год – самае жаданае, чароўнае і ўсімі любімае свята, якое займае асаблівае месца ў нашых сэрцах. Гэта самы дзівосны і казачны час, напоўнены чаканнем цудаў! Сустракаючы Новы год, мы ўзгадваем мінулае, ацэньваем цяперашняе і будуем планы на будучыню.

Напярэдадні Новага года ў нашым універсітэце адбыўся святочны канцэрт “Навагодняя фантазія”. Стваралі навагодні настрой выкладчыкам, супрацоўнікам і студэнтам універсітэта ўдзельнікі канцэртнай праграмы, якая ўключала нумары розных жанраў.

З надыходзячым Новым 2019 годам усіх прысутных павіншаваў рэктар універсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Наўныка Валерый Мікалаевіч, які пажадаў дабрабыту, творчага натхнення і пазітыўных эмоцый, а таксама падвёў вынікі мінулага года і вызначыў мэты і задачы на новы год.

На святочна-прыбранай сцэне ў гэты вечар усіх чакалі сапраўдныя навагоднія дзівосы і казачныя героі, якіх так любяць і чакаюць дарослыя і дзеці! Дзед Мароз і Снягурачка павіншавалі ўсіх з надыходзячымі навагоднімі святамі, надзялілі гледачоў цудоўным настроем і зарадам бадзёрасці на ўвесь 2019 год!

4-1 4-1
4-1 4-1
4-1 4-1
4-1 4-1
4-1 4-1
4-1 4-1
4-1 4-1
4-1 4-1

 

 
 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя