Год малой радзімы: мая славутая Мазыршчына
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.12.2018 08:40
19 снежня 2018 г. кафедрай беларускай і рускай філалогіі быў праведзены семінар “Год малой радзімы: мая славутая Мазыршчына”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты, магістранты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта, а таксама госці філалагічнага факультэта.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта Сымановіч Таццяна Мікалаеўна, якая адзначыла важнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання сучаснай моладзі, фарміравання іх актыўнай жыццёвый пазіцыі.
З навуковымі дакладамі выступілі Шур Васіль Васільевіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай і рускай філалогіі (“Радзімазнаўства: Мазыршчына” як вучэбная дысцыпліна ў школах і вну Рэспублікі Беларусь”), студэнты-магістранты Кахно Таццяна, Воднеў Антон (“Вуліцы Мазыра”), Сіліч Аляксей (“Імёны знакамітых людзей малой Радзімы”).
На семінары прагучалі вершы мазырскага паэта Васіля Салодкага, выпускніка філалагічнага факультэта Мазырскага педагагічнага інстытута 1970-х гг.
Для студэнтаў і выкладчыкаў была арганізаваны выстава-прэзентацыя навукова-метадычнай літаратуры і студэнцкіх фотапраектаў, прысвечаныя Году малой радзімы.
Студэнтамі філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Судзібор Ірыны Леанідаўны была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя «Зямля мая – зямля бацькоў».
Правядзенне падобных мерапрыемстваў садзейнічае далучэнню моладзі да духоўнай і матэрыяльнай спадчыны роднага краю.
Кафедра беларускай і рускай філалогіі