Інфармацыйная сустрэча пракурора Мазырскага раёна Сяргея Дзмітрыевіча Сініцкага з працоўным калектывам

Інфармацыйная сустрэча пракурора Мазырскага раёна Сяргея Дзмітрыевіча Сініцкага з працоўным калектывам

СТУДЕНТЫ-ЛОГОПЕДЫ – ДЕТЯМ

13 снежня 2018 года на базе ўніверсітэта адбылася інфармацыйная сустрэча працоўнага калектыву з пракурорам Мазырскага раёна Сяргеем Дзмітрыевічам Сініцкім па пытаннях захавання аднаго з важных накірункаў пракурорскага нагляду – барацьбы з карупцыяй, і аб мерах, накіраваных на супрацьдзеянне і выяўленне карупцыйных злачынстваў на тэрыторыі Мазырскага раёна.

Сініцкі С.Д. даў ацэнку рабоце па прафілактыцы правапарушэнняў, асвятліў стан крымінальнай сітуацыі на тэрыторыі Мазырскага раёна, расказаў аб рабоце, якая праводзіцца па супрацьдзеянні карупцыі, а таксама адказаў на пытанні.

Работа Мазырскага РАУС па папярэджанні, выяўленні і спыненні правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыйных злачынстваў, будуецца на аснове антыкарупцыйнага заканадаўства. Асноўны ўхіл зроблены на прафілактыку злачынстваў, зніжэнне карупцыйнай рызыкі ва ўсіх галінах эканомікі, органах улады і кіравання, а таксама ў бюджэтнай сферы.

фото фото
фото

Дадатковая інфармацыя