Кубак Гомельскай вобласці па гіравым спорце

Кубак Гомельскай вобласці па гіравым спорце

16-3

10 лістапада 2018 г. у Гомелі адбыўся кубак Гомельскай вобласці па гіравым спорце. У склад каманды г. Мазыра ўвайшлі студэнты факультэта фізічнай культуры: Дарошка Сяргей Аляксандравіч, Коваль Паліна Сяргееўна, Патапава Кацярына Аляксандраўна.

Канкурэнцыя была высокая. Нашы студэнты вельмі добра выступалі на працягу ўсяго турніру. Гэта дазволіла зборнай камандзе горада Мазыра заняць выніковае першае месца.

Коваль Паліна Сяргееўна і Патапава Кацярына Аляксандраўна выступалі ў вагавай катэгорыі 65 кг сярод жанчын, хапок гіры на працягу 10 хвілін. Дзяўчаты выканалі першы дарослы разрад.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!

Студэнты, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах, займаюцца ў групе павышэння спартыўнага майстэрства. Заняткі праводзіць выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Мятлушка Віталь Іванавіч.

1 снежня 2018 г. у г. Мазыры будзе праходзіць Кубак Рэспублікі Беларусь па гіравым спорце. Галоўным суддзёй спаборніцтваў будзе студэнт факультэта фізічнай культуры, майстар спорту міжнароднага класу – Дарошка Сяргей Аляксандравіч.

 

 

Дадатковая інфармацыя