Студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры

Студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры

       30.10.2018 г. студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Нічыпорка Н.М. правялі мерапрыемства на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Мазырскага раёна.

 

Валанцёрства ўвасабляе ў жыццё самыя высакародныя памкненні чалавека. Студэнты-валанцёры аддавалі свой час, веды і навыкі для таго, каб дапамагчы іншым людзям. Як адзначылі Дрык Анастасія, Пугач Андрэй, Верамеева Кацярына, Парфёнаў Уладзімір, удзел у валанцёрскай дзейнасці дае магчымасць адчуць, што ты некаму патрэбны, паспрабаваць сябе ў новай справе, паказаць, што ты неабыякавы да праблем іншых людзей.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі мноства станоўчых эмоцый і назабывальных уражанняў.

Удзел студэнтаў-валанцёраў у правядзенні падобных мерапрыемстваў накіраваны на ажыццяўленне асобаснага, індывідуалізаванага сацыяльнага суправаджэння інвалідаў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Супрацоўнікі ТЦСАН Мазырскага раёна адзначылі каштоўнасць і важнасць дзейнасці, якую ажыццяўляюць студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры.

 

Дадатковая інфармацыя