Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі

5-4      

1–2.11.2018 г. на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбылася Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дзіцячы сад – пачатковая школа: вопыт, пераемнасць, перспектывы”.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся рэктар установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Валетаў Валянцін Васільевіч, які адзначыў важнасць дыялогу ў межах пленарнага пасяджэння, секцый дадзенага форума і пажадаў удзельнікам выніковай работы.

 

Дэкан факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Крук Барыс Аляксеевіч падкрэсліў, што на канферэнцыю заяўлена больш за 100 дакладаў вучоных, настаўнікаў пачатковых класаў, спецыялістаў у галіне дашкольнай і пачатковай адукацыі з Рэспублікі Беларусь, Расіі, Украіны, Польшчы.

У рабоце пленарнага пасяджэння прынялі ўдзел доктар педагагічных навук, прафесар, прафесар кафедры педагогікі і псіхалогіі Болбас Валерый Сяргеевіч (Мазырскі дзяржпедуніверсітэт імя І.П. Шамякіна); кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры спецыяльнай педагогікі Шынкарэнка Уладзімір Анатольевіч (Інстытут інклюзіўнай адукацыі, БДПУ імя Максіма Танка); габілітаваны доктар, прафесар Крысціна Жухелькоўска, доктар навук Людвіг Шуба (Польшча, Калегіум Ягелонскага ўніверсітэта ў г. Торунь); доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры спецыяльнай педагогікі і методык дашкольнага і пачатковага навучання Шур Васіль Васільевіч (Мазырскі дзяржпедуніверсітэт імя І.П. Шамякіна); кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій Сарока Кацярына Мікалаеўна (Інстытут інклюзіўнай адукацыі, БДПУ імя Максіма Танка); кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Крук Барыс Аляксеевіч (Мазырскі дзяржпедуніверсітэт імя І.П. Шамякіна).

Майстар-клас “Навучанне падтрымліваючай і альтэрнатыўнай камунікацыі дзяцей з дрэнным слыхам і адсутнасцю слыху з суправаджальнымі парушэннямі” правяла Сарока Кацярына Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій (Інстытут інклюзіўнай адукацыі, БДПУ імя Максіма Танка).

Секцыя “Кластарнае ўзаемадзеяннне і інавацыйная дзейнасць у працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў педагагічнага профілю” была праведзена на базе філіяла кафедры ва УА “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага”.

02.11.2018 г. адбыўся круглы стол, падведзены вынікі канферэнцыі. Адзначана адзінства поглядаў удзельнікаў форума на пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне дашкольнай, пачатковай, спецыяльнай, эксклюзіўнай адукацыі.

Дэкан факультэта Крук Б.А.

 

Дадатковая інфармацыя