Семінар “Вяршыня ўсіх каштоўнасцей – сям’я”

Семінар “Вяршыня ўсіх каштоўнасцей – сям’я”

20-2

Кожны чалавек ставіцца да пытання стварэння сям’і па-рознаму. Хтосьці доўга і настойліва выбірае будучую жонку альбо мужа. Хтосьці для стварэння сям’і доўга чакае “сапраўднае каханне”. А камусьці неабходны свой дах над галавой, патрэбны матэрыяльныя каштоўнасці альбо проста хутчэй пакінуць бацькоўскі дом. Мэты ў кожнага розныя, сродкі таксама. Але пры гэтым усе аднолькава жадаюць мець шчаслівае сямейнае жыццё.

 

16 мая 2018 года ва ўніверсітэце быў арганізаваны семінар “Вяршыня ўсіх каштоўнасцей – сям’я”. Перад студэнтамі выступалі: начальнік аддзела ЗАГСу Мазырскага раёна Рагімава Н.С., кіраўнік СППС, псіхолаг гімназіі Міневіч Р.М. і протаіерэй Ілья Шыць.

 

Кожны з гасцей расказаў цікавыя і пазнаваўчыя факты пра каханне, узаемаадносіны паміж мужчынай і жанчынай, якія неабходна ведаць і ўлічваць пры стварэнні сям’і. Асвяцілі пытанні афіцыйнага, царкоўнага і грамадзянскага шлюбаў.

Усе прысутныя прымалі актыўны ўдзел і задавалі пытанні. Запрошаныя адказвалі вычарпальна і давалі парады па стварэнні шчаслівай сям’і.

 

 

Дадатковая інфармацыя