Віншуем з юбілеем!

Віншуем з юбілеем!

 

Са словамі падзякі за шматгадовую добрасумленную працу і пажаданнямі здароўя, доўгіх гадоў жыцця выступіў рэктар універсітэта, прафесар Валетаў Валянцін Васільевіч. Ён адзначыў, што высокі прафесіяналізм, душэўная чуласць, чалавекалюбства, адказнае стаўленне да справы Судзібора Р.П. з'яўляецца яркім прыкладам для будучых настаўнікаў. Уся працоўная педагагічная дзейнасць Рыгора Прохаравіча звязана з нашым універсітэтам, у сценах якога ён прайшоў нялёгкі шлях ад студэнта да дэкана фізіка-матэматычнага факультэта. У 1956 годзе з адзнакай скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Працаваў ва ўніверсітэце з 1964 года па 2012 год. З 1982 г. па 2000г. з'яўляўся дэканам фізіка-матэматычнага факультэта. Шмат гадоў узначальваў Савет ветэранаў універсітэта. Узнагароджаны знакамі «Выдатнік народнай адукацыі БССР», «Выдатнік народнай адукацыі СССР», Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі БССР, СССР.

Рыгора Прохаравіча цёпла павіншавалі дэкан фізіка-матэматычнага факультэта Кавальчук І.Н., старшыня Савета ветэранаў універсітэта Жураўская Л.В., намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце філалагічнага факультэта Судзібор І.Л., калегі і студэнты фізіка-матэматычнага факультэта.  

Паважаны Рыгор Прохаравіч! Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту, даўгалецця, любові і ўвагі блізкіх і родных! З юбілеем!

IMG 9814 IMG 9797 IMG 9823

Дадатковая інфармацыя