Навучальны семінар “Эфектыўныя метады рашэння задач ЦТ па фізіцы”

Навучальны семінар “Эфектыўныя метады рашэння задач ЦТ па фізіцы”

24-04-1

19 красавіка 2018 года на базе УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся навучальны семінар “Эфектыўныя метады рашэння задач ЦТ па фізіцы”, у якім прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры фізікі і матэматыкі і настаўнікі горада Мазыра і Мазырскага раёна.

Семінар адкрыў загадчык кафедры фізікі і матэматыкі, прафесар Савенка Уладзімір Сямёнавіч, які звярнуў увагу на праблему арганізацыі працэсу навучання пры падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралізаванага тэставання па фізіцы.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі Равуцкая Жанна Іванаўна выступіла з дакладам “Асаблівасці навучання рашэнню задач па фізіцы пры падрыхтоўцы да ЦТ”, у якім яна прадставіла класіфікацыю задач, іх асаблівасці і эфектыўныя метады рашэння задач. У якасці прыкладу былі разгледжаны некаторыя прыёмы рашэння тэставых задач.

На семінары таксама выступіў настаўнік-метадыст Дворак Сяргей Леанідавіч, які расказаў пра свой вопыт работы пры падрыхтоўцы навучэнцаў старэйшых класаў да цэнтралізаванага тэставання па фізіцы.

У ходзе семінара былі абмеркаваны тыповыя цяжкасці навучэнцаў пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэставання па фізіцы, а таксама эфектыўныя метады, якія выкарыстоўваюцца для рашэння задач.

 

Дадатковая інфармацыя