Семінар “Прагрэсіўныя матэрыялы і тэхналогіі ў будаўніцтве”

Семінар “Прагрэсіўныя матэрыялы і тэхналогіі ў будаўніцтве”

06-1-2

31 сакавіка 2018 года на кафедры інжынерна-педагагічнай адукацыі ў рамках праекта “Рэалізацыя інавацыйных метадаў праектавання будаўнічых канструкцый з выкарыстаннем прагрэсіўных тэхналогій у вучэбным працэсе” праведзены семінар “Прагрэсіўныя матэрыялы і тэхналогіі ў будаўніцтве”. З дакладам выступіў прафесар кафедры, загадчык аддзела “Кампазіцыйныя матэрыялы і рэцыклінг палімераў” ІММС імя В.А. Белага НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Шапавалаў Віктар Міхайлавіч, які расказаў аб выкарыстанні палімераў у сучасным будаўніцтве, аб вартасцях і недахопах палімерных матэрыялаў, пра тэхналогію атрымання будаўнічых вырабаў з палімерных і ўтрымліваючых палімеры матэрыялаў. Пасля дакладу Віктар Міхайлавіч адказаў на пытанні студэнтаў.

У рабоце семінара прынялі ўдзел студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Прафесійнае навучанне (будаўніцтва)”, дэкан факультэта Кавальчук І.М., выкладчыкі кафедры, супрацоўнікі філіяла кафедры, спецыялісты вытворчага кааператыва “Інстытут “Мазырсельбудпраект””.

У працэсе работы семінара былі закрануты пытанні выкарыстання тэхнічных магчымасцей сучасных сістэм аўтаматызаванага праектавання (САПР) з выкарыстаннем тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання (ВІМ-тэхналогіі); нарматыўна-тэхнічнага забеспячэння “Буддакумент” (аўтаматызаваны банк дадзеных дзярж. фонду нарматыўна-тэхнічнай літаратурай з пошукавай сістэмай); “Кансультант Плюс” – камп’ютарнай даведачна-прававой сістэмы пры распрацоўцы дыпломнага праекта. Бясспрэчна, атрыманая інфармацыя будзе карыснай студэнтам-выпускнікам на завяршальным этапе навучання ў вну.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя