Інфармацыйна-прафілактычная сустрэча

Інфармацыйна-прафілактычная сустрэча

23-03-3

21 сакавіка на базе Ідэалагічнага цэнтра ўніверсітэта было праведзена інфармацыйна-прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на недапушчэнне прыцягнення студэнцкай моладзі да ўдзелу ў супрацьпраўнай дзейнасці.

Перад супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта выступіў Васяновіч Ю.А., супрацоўнік Мазырскага РАУС, які асвятліў пытанні заканадаўчай адказнасці, звязанай з незаконнымі дзеяннямі ў адносінах да выбуховых рэчываў і прылад.

Начальнік ІДН Мазырскага РАУС Каваленка В.М. адзначыў асноўныя правапарушэнні, якія здзяйсняюцца студэнцкай моладдзю, а таксама расказаў пра правапарушэнні, звязаныя з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.

У кожнага з прысутных была магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць адказы ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

 

23-03-1 23-03-1
23-03-1 23-03-1

 

 

Дадатковая інфармацыя