74-я гадавіна вызвалення горада Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

74-я гадавіна вызвалення горада Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

15-1-5

10–13 студзеня 2018 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 74-й гадавіны вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

12 студзеня 2018 года адбыўся ўрачысты мітынг на Кургане Славы з удзелам ветэранаў вайны і працы, кіраўніцтва горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, моладзі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел адміністрацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, дэканы факультэтаў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, аспіранты, магістранты, студэнты. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі жыццё за Перамогу. Да мемарыяла традыцыйна былі ўскладзены кветкі.

У той жа дзень адміністрацыя, супрацоўнікі і прафсаюзныя арганізацыі ўніверсітэта наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, былую супрацоўніцу ўніверсітэта Раманаву Екацярыну Піліпаўну. Ветэрану пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці духу, уручылі памятныя падарункі і кветкі.

На Кургане Славы заўсёды гарыць Вечны агонь. У сцюжу і ў спякоту. Але ў нашым сэрцы заўсёды жыве і будзе жыць слава Вызваліцеляў. Дзякуй Вам, ветэраны, за самае вялікае шчасце на зямлі – за мір, за чыстае неба над галавой! Дзякуй Вам за тое, што мы жывем на зямлі!

 

 

Дадатковая інфармацыя