“Студэнцкая восень – 2017”: фестываль творчасці моладзі!

“Студэнцкая восень – 2017”: фестываль творчасці моладзі!

 

Ужо другі год студэнты нашага ўніверсітэта прымаюць удзел у Рэспубліканскім прафсаюзным форуме “Студэнцкая восень”, які сёлета праходзіў у Мінску з 15 па 17 лістапада. На працягу 3 дзён больш за 1000 удзельнікаў з 44 беларускіх вну абмяркоўвалі актуальныя пытанні студэнцтва.

На пляцоўцы форума кожны знайшоў нешта для сябе: рэкамендацыі для пошуку першага працоўнага месца, магчымасці для дадатковай адукацыі, ідэі для будучых праектаў свайго ўніверсітэта.

Форум быў адкрыты 15 лістапада студэнцкім самітам “Вектар росту”. Пытанні, узнятыя на ім, былі настолькі глабальнымі, што літаральна выйшлі за межы Беларусі – арганізатары саміту наладзілі тэлемост з экспертамі з Эстоніі, Казахстана і Расіі, каб удзельнікі атрымалі магчымасць абмену вопытам са студэнцтвам з іншых краін.

У рамках саміту “Студэнцкай восені” таксама адбылося ўзнагароджанне 32 лаўрэатаў стыпендый Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў вну, магістрантаў, кожны з якіх праявіў сябе ў прафсаюзнай рабоце. Завяршыўся першы дзень форума паказам сумеснага праекта Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў – мюзіклам-вандроўкай “7 таямніц Беларусі”.

16 лістапада на форуме ўстановы адукацыі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў арганізавалі адзіны Дзень адчыненых дзвярэй “Універсітэцкі асяродак”, мэта якога – дапамагчы вызначыцца абітурыентам з будучай спецыяльнасцю.

На працягу двух дзён студэнты таксама прымалі ўдзел у конкурснай праграме форума і паказалі свае таленты ў вакальным жанры, харэаграфіі, у валоданні музычнымі інструментамі і выступленнях у арыгінальным жанры.

Пераможцы творчага конкурсу выступілі 17 лістапада на гала-канцэрце свята студэнцтва ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.

У апошні фестывальны дзень студэнты нашага ўніверсітэта наведалі гімназію № 43 г. Мінска, дзе для іх была арганізавана экскурсія з наведваннем школьнага музея памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, ціра, спартыўнай залы, бібліятэкі гімназіі і інш.

Завяршыў “Студэнцкую восень” святочны канцэрт, падчас якога адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю. Усе ўдзельнікі атрымалі граматы і памятныя падарункі ад арганізатараў.

Дадатковая інфармацыя