Новыя перамогі – у нас у перспектыве!

Новыя перамогі – у нас у перспектыве!

З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, спорту вышэйшых дасягненняў 24 кастрычніка 2017 года ў Галерэі Спартыўнай Славы адбылася сустрэча выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта з Легендай беларускага веславання, Заслужаным трэнерам БССР, Галоўным трэнерам Нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ, Ганаровым грамадзянінам горада Мазыра, дацэнтам кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Уладзімірам Уладзіміравічам Шантаровічам.

Са словамі ўдзячнасці за шматгадовую і настойлівую працу, за падрыхтоўку Алімпійскіх чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў да Уладзіміра Уладзіміравіча звярнуўся рэктар універсітэта, Заслужаны работнік адукацыі, доктар біялагічных навук, прафесар Валянцін Васільевіч Валетаў. Валянцін Васільевіч пажадаў ганароваму госцю здароўя, вартых выхаванцаў і новых перамог.

Уладзімір Уладзіміравіч Шантаровіч у адказным слове падзяліўся сваім прафесійным вопытам і пажадаў студэнтам, пачынаючым спартсменам, настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў і новых спартыўных дасягненняў, а таксама выказаў упэўненасць у тым, што спартсмены нашага ўніверсітэта будуць імкнуцца да высокіх вынікаў і годна прадставяць Рэспубліку Беларусь на Алімпійскіх гульнях, Чэмпіянатах свету і Еўропы.

Дадатковая інфармацыя