Студэнцкі экалагічны атрад на пасадцы лесу

Студэнцкі экалагічны атрад на пасадцы лесу

Хваля ссыхання сасны распаўсюдзілася па Гомельскай вобласці і Рэспубліцы Беларусь у цэлым.

Сасна – асноўная лесаўтваральная парода, якая падвяргаецца “караеднаму” ссыханню. Караед прыходзіць ужо на аслабленыя лясы. Паводле спецыялістаў, прычынай аслаблення з’яўляецца цэлы комплекс фактараў: павышэнне тэмператур, падзенне грунтовых вод, захворванні карнявой сістэмы, ураганныя вятры, лясныя пажары. Зеляніну дывана з верхавін соснаў разбураюць рыжыя плямы і голыя дзялянкі. Усё гэта датычыцца і лясоў Мазыршчыны. Вынік – лесаводы б’юць у набат.

У сувязі з гэтым студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна 7 кастрычніка 2017 года прынялі ўдзел у пасадцы лесу ў Міхалкаўскім лясніцтве. Асноўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці ашчаднага стаўлення да лесу.

Акцыя “Чысты лес” у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе, і за гэты час яе ўдзельнікамі сталі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і іншымі арганізацыямі рэспублікі.


Дадатковая інфармацыя