Творчая сустрэча з Сяргеем Валянцінавічам Калеснікавым
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.07.2017 10:39
На філалагічным факультэце ў рамках правядзення Тыдня рускага слова і ІХ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Тэкст. Мова. Чалавек” адбылася творчая сустрэча з Заслужаным артыстам Расійскай Федэрацыі, акторам тэатра і кіно Сяргеем Валянцінавічам Калеснікавым.
Шчырымі апладысментамі гледачы сустрэлі таленавітага артыста.
У зале панавала атмасфера мастацкага ўзаемасупрацоўніцтва, натхнення, творчасці. Сяргей Калеснікаў цікава і захапляльна расказваў студэнтам і выкладчыкам не толькі пра свой творчы лёс, тэатральнае амплуа і ролі ў кіно, але і пра вядомых расійскіх актораў, сучасных пісьменнікаў. У яго выкананні прагучалі папулярныя песенныя хіты і аўтарскія творы. Кожнае выступленне артыста суправаджалася бурнымі працяглымі авацыямі.
Спадзяемся на новыя сустрэчы са светам рускага мастацтва!