Прафарыентацыйны праект “Мы выбіраем філфак!”

Прафарыентацыйны праект “Мы выбіраем філфак!”

26-04-1

Абітурыент! Лозунг ва ўсе часы аднолькавы,

У будучыню разам з філфакам!

 

20.04.2017 г. студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна” прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні Тыдня рускай мовы і літаратуры на базе ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра”.

Студэнты Шырко Г., Кунгер К., Максіменка А., Карпава К., Рафальская В., Отчык В., Пігамаў Р. і інш. падрыхтавалі для старшакласнікаў інтэрактыўны праект “Перадай іншаму: я выбіраю філфак!”.

Уласенка К. прадставіла літаратурна-адукацыйны праект “Чытаем класіку разам”, у якім прынялі актыўны ўдзел і вучні, і настаўнікі школы. Яны расказалі пра тое, чаму любяць творчасць А.С. Пушкіна, Л.М. Талстога, Ф. М. Дастаеўскага, М.А. Булгакава, М.А. Шолахава і інш. Для іх – гэта свет прыгожага і гарманічнага ў чалавеку.

Усіх прысутных натхніла літаратурная гасціная «Поэт в России больше, чем поэт!», прысвечаная памяці Я. Яўтушэнкі. У зале гучалі вершы паэта і песні на яго вершы ў выкананні студэнтаў і дацэнта кафедры беларускай і рускай філалогіі У.В. Кузьміча.

Паважаныя абітурыенты! Калі Вы імкнецеся атрымаць выдатную гуманітарную адукацыю, цэніце Слова, цікавіцеся гісторыяй, шчыра вітаем Вас на філалагічным факультэце!

Судибор И.Л., зам. декана

филологического факультета

 по воспитательной работе

 

Дадатковая інфармацыя