Экскурсія ва ўніверсітэце

Экскурсія ва ўніверсітэце

У сувязі з абвяшчэннем 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь Годам навукі ва ўніверсітэце 3 лютага адбылася азнаямляльная экскурсія для падапечных аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Мазырскага раёна.

Экскурсанты наведалі музей этнаграфічнай культуры Палескага краю і гісторыі ўніверсітэта, дзе азнаёміліся з жыццём народнага пісьменніка І.П. Шамякіна, а таксама высокімі дасягненнямі студэнтаў нашай вну.

Таксама ўдзельнікам экскурсіі быў прадстаўлены Ідэалагічны цэнтр, які з’яўляецца медыятарам у сферы прававой інфармацыі, змен у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў паспрабавалі свае сілы ў трэнажорнай зале, а напрыканцы экскурсіі наведалі студэнцкі санаторый-прафілакторый. Па выніках дадзенай азнаямляльнай сустрэчы былі вызначаны шляхі далейшага сумеснага супрацоўніцтва студэнтаў універсітэта з аддзяленнем Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Мазырскага раёна.

Дадатковая інфармацыя