Дэбаты “Ці эфектыўная прафілактыка негатыўных з’яў у сетцы інтэрнэт?”

Дэбаты “Ці эфектыўная прафілактыка негатыўных з’яў у сетцы інтэрнэт?”

02 лютага на базе кінатэатра “Мір” адбылася інтэлектуальна-дыскусійная гульня “Дэбаты”, асноўным спрэчным пытаннем якой стала эфектыўнасць прафілактыкі негатыўных з’яў у сетцы інтэрнэт.

Каманда маладых дактароў у сваім выступленні падтрымала пазіцыю эфектыўнасці прапаганды здаровага ладу жыцця ў інтэрнэце, аргументуючы гэта агульнай даступнасцю, частым выкарыстаннем сацыяльных сетак сярод моладзі, а таксама прастатой стварэння віртуальных супольнасцей спартыўнай накіраванасці і заахвочвання ў іх вялікай колькасці ўдзельнікаў і зацікаўленых людзей.

З супрацьлеглай пазіцыяй выступала каманда маладых педагогаў, якая ў сваім выступленні зрабіла акцэнт на асацыяльных вобразах вядомых людзей, якія выкарыстоўваюцца ў музыцы і кінаіндустрыі.

У выніку напружанай барацьбы, падмацаваўшы сваё выступленне пераканальнымі аргументамі і прыкладамі з практыкі, перамагла каманда маладых дактароў, якая прытрымлівалася пазіцыі эфектыўнасці прапаганды здаровага ладу жыцця. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі дэбатаў раскрылі шматграннасць праблематыкі прафілактыкі негатыўных з’яў праз сусветнае павуцінне гледачам, сярод якіх таксама былі студэнты і супрацоўнікі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”.

 

Дадатковая інфармацыя