“Калядныя сустрэчы” на філалагічным факультэце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.01.2017 08:29
28.12.2016 г. на філалагічным факультэце адбыліся “Калядныя сустрэчы”, падрыхтаваныя студэнтамі 2 курса спец. “Руская мова і літаратура” (куратар – Татарынава Т.І.).
Сярод гасцей навагодняга свята – студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта, настаўнікі-славеснікі ўстаноў адукацыі г. Мазыра і г. Калінкавічы.
Усіх прысутных аб’яднала паэтычная атмасфера, створаная вершамі рускіх паэтаў А.С. Пушкіна, Ф.І. Цютчава, М.А. Някрасава, А.А. Фета, І. С. Нікіціна, С.А. Ясеніна, Б.Л. Пастарнака, якія прагучалі ў выкананні Карпавай Ксеніі, Рафальскай Валерыі, Пятроўскай Марыі, Сцяпанавай Ганны, Шабалды Анастасіі, Скорыкава Уладзіміра, Максіменка Алёны і інш. Калядны святочны падарунак для ўсіх гасцей прагучаў ад Куніцкай Таццяны і Рафальскай Валерыі.
“Калядныя сустрэчы” падарылі ўсім сустрэчу з прыгожым, святочны настрой, дух адзінства і дабрыні.
З Новым 2017 годам!!!
|