Метадычны семінар «Шляхі павышэння якасці педагагічнай практыкі»

Метадычны семінар «Шляхі павышэння якасці педагагічнай практыкі»

Семінар адкрыў рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар В.В. Валетаў. З дакладамі выступілі: кіраўнік практыкі ўніверсітэта А.А. Сазанчук («Арганізацыйныя аспекты педагагічнай практыкі студэнтаў ва УА"МДПУ імя І. П. Шамякіна "), дацэнт кафедры педагогікі Т.М. Савенка («Значэнне педагагічнай практыкі ў працэсе прафесійнага станаўлення студэнтаў ва ўмовах рэфармавання вышэйшай школы»), дацэнт кафедры педагогікі Т.У. Паліева («Вынікі маніторынгу гатоўнасці студэнтаў да практычнай дзейнасці ў школе»), намеснік дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце СШ № 14 І.Р. Тыльковіч («Патрабаванні сучаснай школы да прафесійнай кваліфікацыі педагогаў»).

Актуальныя пытанні арганізацыі і правядзення педагагічных практык ва ўніверсітэце, узаемадзеянне ўніверсітэта і арганізацый, якія з'яўляюцца базамі практык, у працэсе арганізацыі педагагічных практык былі асветлены кіраўніком практыкі А.А. Сазанчук.

Дацэнт Савенка Т.М. звярнула ўвагу прысутных на важнасць выпрацоўкі і ўдасканалення педагагічных уменняў і навыкаў у працэсе педагагічнай практыкі.

У сваім дакладзе дацэнт Паліева Т.В. прадставіла вынікі анкетавання студэнтаў, праведзенага з мэтай вызначэння ўзроўню валодання студэнтамі педагагічнымі ўменнямі.

Таксама прагучаў даклад асістэнта Болбас Г.У. пра асаблівасці праходжання студэнтамі педагагічнай практыкі ў летніх аздараўленчых лагерах.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце СШ № 14 Тыльковіч І. Р. азнаёміла прысутных з асаблівасцямі арганізацыі выхаваўчай работы ў СШ № 14 і асноўнымі патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да класнага кіраўніка школы сёння.

Актуальныя праблемы педагагічнай практыкі былі абмеркаваны за круглым сталом.

 

 

 

IMG 9672
IMG 9627

IMG 9643

IMG 9658

IMG 9664

IMG 9671

 
  IMG 9623

 

 

 

Дадатковая інфармацыя