Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота – 2016

Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота – 2016

Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прыняла ўдзел у прафарыентацыйна-адукацыйным праекце “Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота – 2016”. Мерапрыемства адбылося ў г. Мінску 14 мая на базе культурна-спартыўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Палац спорту”.

Дэлегацыю УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ўзначаліў рэктар Валетаў В.В. Універсітэт таксама прадстаўлялі прарэктар па вучэбнай рабоце Шчур С.М., дэкан факультэта фізічнай культуры Блоцкі С.М., начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій і інавацыйнай дзейнасці Крыкала М.У., начальнік аддзела міжнародных сувязей Дубадзел В.А., дацэнт кафедры педагогікі, адказны сакратар прыёмнай камісіі Паліева Т.У., метадыст аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Вягера Н.М., выкладчык кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі Герасімава Н.А., студэнты філалагічнага і фізіка-інжынернага факультэтаў Латышаў К., Сініцкая І., Яфрэмаў А.

 

На мерапрыемстве была арганізавана інтэрактыўная прафарыентацыйная выстава, на якой былі прадстаўлены вучэбныя, навуковыя, спартыўныя дасягненні выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта. Падчас выставы была арганізавана работа кансультацыйнага пункту, дзе спецыялісты і студэнты ўніверсітэта давалі тлумачэнні будучым абітурыентам на пытанні, якія іх цікавілі, гаварылі аб перавагах навучальнай установы і перспектывах пасля заканчэння навучання і інш.

 

У рамках мерапрыемства працавала адкрытая сцэнічная пляцоўка каля Палаца спорту, на якой выкладчыкі і студэнты нашага ўніверсітэта прадставілі свае творчыя нумары. Універсітэт быў узнагароджаны дыпломам рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі “Арт-вакацыі”. Завяршыў мерапрыемства гала-канцэрт пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі “Арт-вакацыі”.

 

16052016-1-2 16052016-1-3 16052016-1-4
16052016-1-5 16052016-1-6 16052016-1-7
  16052016-1-8  

Дадатковая інфармацыя