Соревнования по каратэ Фестиваля неолимпийских видов спорта

Соревнования по каратэ Фестиваля неолимпийских видов спорта

gordynskaya kubok polesjya

mashazkolya123 красавіка 2016 года на базе спорткомплекса “Універсітэцкі” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыліся фінальныя спаборніцтвы па каратэ Фестывалю неалімпійскіх відаў спорту сярод студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь. У іх прыняло ўдзел 140 спартсменаў з 19 універсітэтаў Беларусі. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт прадстаўлялі 2 спартсмены: студэнтка 3 курса 1 групы фізіка-інжынернага факультэта Марыя Барабанава і студэнт 1 курса 2 групы факультэта фізічнай культуры Мікалай Іллюк.

У кожнай катэгорыі было каля 20 спартсменаў. З вынікам 3 перамогі і 2 паражэнні Марыя Барабанава заваявала 5-е месца. Іллюк Мікалай таксама заняў 5-е месца. Іх трэнер, педагог дадатковай адукацыі Гардынская Наталля Мікалаеўна, прымала ўдзел у спаборніцтвах у якасці суддзі. 




 

 

 
 
 

Дадатковая інфармацыя