Алімпіяда – гэта наша традыцыя перамагаць і быць лепшымі!

Алімпіяда – гэта наша традыцыя перамагаць і быць лепшымі!

29-04-222 красавіка 2016 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылася V Міжнародная міжвузаўская студэнцкая алімпіяда па асновах педагогікі і псіхалогіі “Асоба і інавацыя”Мэта алімпіяды – выяўленне значных адукацыйных дасягненняў студэнтаў у засваенні зместу псіхолага-педагагічных дысцыплін. Студэнцкая каманда нашага ўніверсітэта ўжо ў пяты раз стала актыўным удзельнікам і прызёрам гэтага прэстыжнага мерапрыемства.

У студэнцкай алімпіядзе прынялі ўдзел 23 каманды з ВНУ РБ і Расіі. У гэтым годзе каманды-ўдзельніцы былі падзелены на профілі. Каманда Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна “ЗОНТ” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі і педагогікі прафесійнага навучання Мураўёвай Аксаны Сяргееўны прадстаўляла нашу ВНУ ў профілі “Педагогіка”.

У дадзеным профілі каманда нашага ўніверсітэта заняла першае месца ў тэарэтычным этапе і трэцяе месца ў практычным этапе алімпіяды, атрымала дыплом у намінацыі “Інавацыйны інтэрактыў”. Персанальныя дасягненні ўдзельнікаў таксама былі адзначаны дыпломамі і граматай. Так, дыпломамі за перамогу ў тэарэтычным этапе былі ўзнагароджаны студэнтка 3 курса 2 групы тэхнолага-біялагічнага факультэта Крупкіна Юлія (першае месца) і студэнтка 3 курса 2 групы тэхнолага-біялагічнага факультэта Рымша Екацярына (трэцяе месца), граматай пераможцы ў намінацыі “Нашы людзі” ўзнагароджаны студэнт 3 курса 3 групы філалагічнага факультэта Макееў Аляксей.

Каманда МДПУ імя І.П. Шамякіна “ЗОНТ” выказвае асаблівую ўдзячнасць дэканам тэхнолага-біялагічнага і філалагічнага факультэтаў Наўныка В.М. і Ісмайлавай Л.В., а таксама загадчыку кафедры псіхалогіі і педагогікі прафесійнага навучання Калеснічэнка А.А. за дапамогу ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў Міжнароднай алімпіядзе студэнтаў па асновах псіхалогіі і педагогікі “Асоба і інавацыя”.

 

29-04-129-04-5

Дадатковая інфармацыя