Рэгіянальны фестываль творчасці “Моладзь – адраджэнню, развіццю, будучыні!”

Рэгіянальны фестываль творчасці “Моладзь – адраджэнню, развіццю, будучыні!”

29042016-1-2426 красавіка на базе ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся рэгіянальны фестываль творчасці “Моладзь – адраджэнню, развіццю, будучыні!”, прымеркаваны да 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта, але і прадстаўнікі 9 устаноў Палескага рэгіёна (УА “МДМедК”, УА “МДМузК”, УА “МДПК”, ДУА “СШ № 7 г. Мазыра”, ЦТДіМ г. Калінкавічы, ЦТДіМ г. Мазыра, ДУА “Двіжкоўская базавая школа Ельскага раёна”, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ельска”, ДУА “Ельская раённая гімназія”). Адкрыў мерапрыемства першы прарэктар Валерый Сяргеевіч Болбас. З прывітальным словам выступіў Уладзімір Міхайлавіч Чарвяк, прадстаўнік Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Яны нагадалі моладзі аб гераізме людзей, якія аддалі сваё жыццё пры тушэнні пажару, расказалі аб праведзеных дзяржавай мерапрыемствах па ліквідацыі вынікаў катастрофы, а таксама пажадалі ўдзельнікам удачы ў конкурсе.

Фестываль праводзіўся ў два этапы і ў дзвюх узроставых катэгорыях: 14–17 год, 18–31 год. Першы этап (завочны) – конкурс-выстава маладзёжных грамадзянска-патрыятычных і экалагічных праектаў “Чарнобыль вачыма моладзі: 30 год трагедыі”, дзе было прадстаўлена больш за 50 работ у розных намінацыях.

Другі этап фестывалю (вочны) – конкурс творчасці “Чарнобыль і Беларусь: мінулае, сучаснасць, будучыня”, дзе было прадстаўлена больш за 20 творчых нумароў у трох намінацыях: “Выканальніцкае чытанне мастацкіх твораў”, “Тэатралізаваная пастаноўка”, “Музычна-выканальніцкая творчасць”.

На мерапрыемстве прысутнічалі госці, якія і ацэньвалі конкурсныя і творчыя работы: Ларыса Сямёнаўна Мяжэвіч, дырэктар Гомельскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” – старшыня журы; Дар’я Вячаславаўна Грамовіч, загадчык сектара па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага райвыканкама; Аксана Уладзіміраўна Антоненка, выконваючы абавязкі першага сакратара Мазырскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання БРСМ; Алена Мікалаеўна Марыненка, старшыня Мазырскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і інш.

Кожны ўдзельнік фестывалю атрымаў сертыфікат удзельніка. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і памятныя ўзнагароды, прадастаўленыя Гомельскім абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Гомельскім абласным аддзяленнем РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, Гомельскім абласным аддзяленнем Беларускага фонду міра, першаснай арганізацыяй “Гомель” рэспубліканскага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Клуб Ільвоў”, Мазырскай РА ГА “БРСМ”, Мазырскай РА БА Чырвонага Крыжа.

Пераможцы ў намінацыях:

– “Выканальніцкае чытанне мастацкіх твораў”– 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 18–31 год – урывак з рамана І.П. Шамякіна “Злая зорка”, прачытаны студэнткай філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Хадуньковай Юліяй, 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 14–17 год – верш “29 красавіка” навучэнкі ДУА “Ельская раённая гімназія” Панфілавай Ірыны;

–  “Тэатралізаваная пастаноўка” – 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 18–31 год – праект філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна “Вера. Надзея. Любоў”;

– “Музычна-выканальніцкая творчасць” – 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 18–31 год – вакал навучэнкі УА “Мазырскі дзяржаўны музычны каледж” Ільяш Вікторыі “Спадчына”, 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 14–17 год – вакал навучэнца ДУА “Ельская раённая гімназія” Іванова Мікіты “Чарнобыль”;

– “Праект” – 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 18–31 год – праект студэнтаў філалагічнага факультэта “Чарнобыль вачыма сучаснікаў і моладзі”, 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 14–17 год – праект навучэнкі ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра” Тарасавай Сабіны “Тэма Чарнобыля ў мастацкай літаратуры рускіх і беларускіх пісьменнікаў”;

– “Малюнак” – 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 18–31 год – малюнак студэнткі тэхнолага-біялагічнага факультэта Канопліч Вікторыі “Прыпяць – зямля забыцця”, 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 14–17 год – малюнак навучэнкі ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра” Яцухна Марыі “Жыццё працягваецца, але боль застаецца”;

– “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” – 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 18–31 год – нятканы габелен студэнткі тэхнолага-біялагічнага факультэта Баўжэвіч Марыі “Час успамінаў”, 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 14–17 год – работа навучэнкі УА “МДПК” Ціханавай Крысціны “Што маем, не захоўваем…”;

– “Фотаработы” – 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 18–31 год – фотаработы студэнтаў філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Латышава Кірыла і Сініцкай Ілоны, 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 14–17 год – фотаработа навучэнца ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра” Хабічава Уладзіслава “Разбіты лёс”;

– “Медыя-праект: відэаролік” – 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 18–31 год – відэаролік студэнтаў філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна “Чарнобыль. Жывая памяць”, 1 месца ва ўзроставай катэгорыі 14–17 год – відэаролік навучэнца ДУА “Ельская раённая гімназія” Пыцеля Уладзіслава “Фільм-інтэрв’ю. 30 год таму…”;

– “Педагагічная” – 1 месца – праграма “Дзеці нашага двара” Барсуковай Юліі Анатольеўны, культарганізатара УА “МДМедК”.

29042016-1-1 29042016-1-2 29042016-1-3
29042016-1-4 29042016-1-5 29042016-1-6
29042016-1-7 29042016-1-8 29042016-1-9
29042016-1-10 29042016-1-11 29042016-1-12
29042016-1-13 29042016-1-14 29042016-1-15
29042016-1-16 29042016-1-17 29042016-1-18
29042016-1-19 29042016-1-20 29042016-1-21
29042016-1-22 29042016-1-23
 

Дадатковая інфармацыя