Млын моды – 2016: мы ў фінале!

Млын моды – 2016: мы ў фінале!

06042016-1-1У сакавіку 2016 года ў Гомелі на базе абласнога Дома навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі адбыўся рэгіянальны адборачны этап-тур “Увасабленне” ХХV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды – 2016”, у якім прымалі ўдзел дызайнеры горада Гомеля і Гомельскай вобласці.Па словах стваральніка праекта Аляксандра Варламава, “Млын” зусім умоўна з’яўляецца фестывалем, у большай ступені – гэта творчая майстэрня, галоўная мэта якой – адукацыя і развіццё творчасці. Удзел у падобным фестывалі дае ўнікальны шанц пачынаючым мадэльерам заявіць аб сабе і атрымаць магчымасць паказаць свае калекцыі ў рэспубліцы і за яе межамі.
На суд журы была прадстаўлена 21 калекцыя, кожная з якіх адрознівалася арыгінальнымі дызайнерскімі знаходкамі і рашэннямі. Па выніках работы журы былі адабраны і накіруюцца пакараць сталічны подыум толькі 13 калекцый ад нашага рэгіёна.

У чарговы раз на гэтым папулярным свяце моды наш універсітэт прадстаўлялі студэнткі 2 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва”, Яраш Вікторыя і Крысанава Алена. Для ўдзелу ў конкурсе была падрыхтавана калекцыя адзення для падлеткаў «Blue moth». У ходзе падрыхтоўкі да фестывалю студэнтамі былі распрацаваны і выраблены 10 камплектаў падлеткавага адзення, выкананага выключна з айчынных матэрыялаў з выкарыстаннем розных тэхналогій. Кіравала творчай работай студэнтаў старшы выкладчык кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва Макеранкова І.А. Вялікую дапамогу ў вырабе калекцыі аказалі студэнткі Мажанава Алена (2 курс, 2 група) і Лаўрыненка Ганна (4 курс, 2 група), якія навучаюцца па гэтай жа спецыяльнасці.

Неабходна адзначыць, што калекцыя адзення, прадстаўленая нашымі студэнткамі ў гэтым годзе, была ўшанавана дыпломамі і прайшла ў фінал конкурсу, што натхняе на новыя творчыя пошукі.
Лепшыя мадэлі былі запрошаны для фотасесіі і будуць уключаны ў каталог юбілейнага ХХV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды – 2016”.

Хочацца выказаць асаблівую ўдзячнасць кіраўніцтву ўніверсітэта і аддзелу па выхаваўчай рабоце з моладдзю за аказаную падтрымку і дапамогу ў падрыхтоўцы калекцыі і арганізацыі ўдзелу ў паказах.

Жадаем Яраш Вікторыі і Крысанавай Алене
далейшых творчых поспехаў і перамог!
06042016-1-2 06042016-1-3 06042016-1-4
06042016-1-5 06042016-1-6

Дадатковая інфармацыя