«Славяне, вам светлая слава…»: Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі на філалагічным факультэце

«Славяне, вам светлая слава…»: Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі на філалагічным факультэце

040420016

Ах, дорога от Москвы до Минска,
Ниточка надежды на единство.
Ты одна сегодня – без границ.
Сохранись, родная, сохранись.

02.04.2016 на філалагічным факультэце адбылася Літаратурная гасціная, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства аб’яднала студэнтаў спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура” агульнай ідэяй: славянскае брацтва даражэй за багацце.

 

Вядучыя Літаратурнай гасцінай Койдан Марыя і Кананчук Яўгенія, студэнткі 2 курса 1 групы, сардэчна павіншавалі ўсіх прысутных са святам і адзначылі, што прайшло ўжо 20 год з моманту падпісання Дагавора аб Супольнасці дзвюх дзяржаў, які вызначыў асноўныя накірункі развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Дэкан філалагічнага факультэта Ісмайлава Людміла Васільеўна, звяртаючыся да студэнтаў і выкладчыкаў факультэта, сказала аб тым, што Дзень яднання Беларусі і Расіі – знакавая дата ў жыцці дзвюх дзяржаў, наша сіла – у духоўным, культурным, эканамічным адзінстве. Студэнты пазнаёміліся з маладзёжнымі праектамі і конкурсамі Саюзнай дзяржавы – конкурс маладых літаратараў “Мост сяброўства”, фестываль “Моладзь за Саюзную дзяржаву”, прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.

У выкананні студэнтаў прагучалі вершы і песні «Из глубоких веков идут наши истоки…», «Больше, чем просто соседние страны», «Союз народов будет вечным», «По дороге от Москвы до Минска», «Две сестры – Беларусь и Россия», былі абмеркаваны фрагменты з мастацкіх фільмаў «В списках не значился», «Любить по-русски».

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі сімвалізуе непарушнасць нашага братэрства і яднання, імкненне беларусаў і рускіх разам будаваць наша жыццё і тварыць будучыню.

У нас агульная гісторыя, агульны лёс!


05042016-1-1 05042016-1-2 05042016-1-3
05042016-1-4 05042016-1-5 05042016-1-6
05042016-21 05042016-22 05042016-23
05042016-24 05042016-25 05042016-1-7

 

Дадатковая інфармацыя