Каралева Вясна – 2016

Каралева Вясна – 2016


 24 сакавіка ў гарадскім цэнтры культуры г. Гомеля адбыўся рэгіянальны этап міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна – 2016” сярод навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў Гомельскай вобласці.

9 таленавітых і артыстычных студэнтак на пабаяліся выйсці на сцэну і пазмагацца за тытул “Каралева Вясна”.

На працягу конкурсу ўдзельніцы павінны былі паказаць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, грацыю, артыстычнае майстэрства і сцэнічную культуру, камунікабельнасць, а таксама ўменне наладжваць кантакт з аўдыторыяй, веданне этыкету, пачуццё гумару. Наш універсітэт прадставіла студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Ганна Карпава. Па рашэнні журы Ганна стала лепшай у намінацыі “Міс Творчасць”, а таксама пераможцай інтэрнет-галасавання і заваявала тытул “Міс Оnline.

Віншуем і жадаем Ганне далейшых заваёў, перамог і пакарэння новых вяршынь!

31-03-02 31-03-03
31-03-04 31-03-05

Дадатковая інфармацыя